Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Известные выпускники школы

Вядомыя выпускнікі  школы № 9 г.Барановичи

 За шматлікія гады сваёй дзейнасці школа дала трывалыя веды многім людзям. Закончыўшы школу, потым вышэйшыя вучэбныя ўстановы, былыя вучні нашай школы не растаюцца са спортам, працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі, служаць Радзіме, працуюць настаўнікамі, выхоўваючы годных грамадзян нашай краіны.Цеснае ўзаемадзеянне ДУА «Сярэдняя школа №9» і спартыўных школ горада дазволіла навучэнцам філіяла дасягнуць значных поспехаў у спорце. Аб дасягненнях нашых алімпійцаў можна толькі марыць.

Пералічу найбольш вядомых выпускнікоў. Пачну з вынікаў спартыўных: Святлана Жыдко – удзельніца Алімпійскіх гульняў у Атланце, 1996 г., сёстры Ганна і Маша Шчэрбы ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 г., Цімафеева Ірына - ўдзельніца Чэмпіянату Еўропы ў г.Глазго, Шатландыя - 2003г і г.Мадрыдзе, Іспанія-2004г., Жыдко Руслан - удзельнік Чэмпіянату Еўропы ў г.Лісабон, Іспанія-2004г., Хітрая Юлія- удзельніца Чэмпіянату Еўропы ў г.Будапешт, Венгрыя-2006г., Чэмпіянату Свету ў г.Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія-2006г.,Лешчукевіч Павел(лёгкая атлетыка) - удзельнік Чэмпіянату Свету ў г.Дзебрэцэн, Венгрыя-2001г.,

Усе выпускнікі філіяла  школы ў 100% -ным складзе звязалі сваё жыццё са спортам. Многія з іх працягнулі прафесійна займацца любімай справай, многія сёння самі рыхтуюць адораных у спорце дзяцей, з'яўляючыся трэнерамі спартыўных школ. Толькі ў нашым горадзе ў дзіцячых юнацкіх спартыўных школах выкладаюць нашы выпускнікі Ірына Дзьякава, Таццяна Бялова, Ірына Жмойдяк, Марына Леанік, Іван Палуянчык, Святлана Жыдко, Янушка Таццяна, Нізкавец Ажэліка, Галубец Яўген. Марыя Шчэрба працуе трэнерам-інструктарам у прафілакторыі «Магістральны».

У складзе юнацкай зборнай па валейболу рэспублікі Беларусь гуляюць тры нашых вучаніцы: Клімец Ганна, Булах Дар'я, Булатава Анастасія. Ганна Клімец стала бронзавым прызёрам РБ у дывізіёне А. Яна з'яўляецца гульцом асноўнага складу каманды «Атлант».

У маёй  школы ёсць выпускнікі, якімі ганарыццане толькі школа, але і краіна: Мірашнічэнка Аляксей – віцэпрэзідэнт нацыянальнага Алімпійскага камітэта спорткамітэта ВС РБ. Ляшчукевіч Лідзія (трэнер па лёгкай атлетыцы) – падрыхтавала Сазановіч Наталью, якая заняла 2 месца ў Сіднее; Драгун Аксану – 5 месца на АІ і 3 месца на ЧМ – 2005 г., Мушкевіч Дзмітрый, Быцкевіч Віталій, Іваноў Міхаіл – трэнеры па плаванню, Лешчукевіч Павел – трэнер па лёгкай атлетыцы,Бялова Тацьяна, Ватліна Анжела, Каляда Барыс – трэнеры па валейболу. Палуянчык Іван – трэнер па акрабатыцы.Палегошка Алег, Каранец Тацьяна, Гвоздь Вольга, Шэрышэва Тацьяна, Амброшка Тамара – настаўнікі фізічнай культуры.

З класаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці вядомымі  людзьмі сталі: Шаброў Дзяніс – начальнік службы канваіравання кіравання баявой службы камандуючага ўнутраных войск РБ., Дзежко Валерый – начальнік следчага адзела папярэдняга расследавання., Вербіцкі Максім– старэйшы следчы, капітан ваеннай пракуратуры., Дабрынеўскі Уладзімір – урач МНС., Махнач Юрый – судмедэксперт.

Сярод выпускнікоў нашай школы: Чычкан Д.М. – кандыдат медыцынскіх навук; Шастак Е.М. – галоўны ўрач радзільні, Хлабукін І.К. – кіруючы работнік гарадскога райаддзела па НС;  Бялоў В. – выкладчык ваеннай акадэміі.

Сёння нашы настаўнікі могуць звярнуцца за дапамогай да сваіх вучняў, якія сталі лекарамі: Шастаку Генадзю, Далбенка Людміле, Ганчарыку Сяргею і Дзмітрыю, Дабрынеўскаму Уладзіміру, Марцуль Тамары, Томінай Налаллі, Васюры Мікалаю.

Рубяжы нашай Рэспублікі ахоўваюць: Селівончык Віктар (начальнік пагранзаставы), Яновіч Андрэй (камандзір батарэі войскаў СПА(ПВО-русск.), Васько Мікалай  (Ваенна-марскі флот).

Вядучымі архітэктарамі сталі: Саладзілаў Дзмітрый (Мінск); Загорская Наталья.

Школа ганарыцца выпускнікамі, якія прадоўжылі шлях сваіх настаўнікаў і таксама сталі працаваць настаўнікамі.

Вялікі  гонар выклікаюць у мяне выпускнікі маёй школы, якія вярнуліся сюды працаваць. Гэта Копцюх Вольга Васільеўна, настаўніца гісторыі і загадчыца школьнага музея. Калі я спыталася ў Вольгі Васільеўны кім жа яна марыла стаць, дык у адказ атрымала, што толькі настаўніцай і толькі ў сваёй школе.  Сітун Святлана Мікалаеўна, скончыўшы школу, а потым ВНУ, вярнулася ў школу выкладчыкам абслугоўваючай працы. Дарэчы, Святлана Мікалаеўна з’яўляецца роднай сястрой Чычкана Д.М. – кандыдата медыцынскіх навук, які зараз жыве і працуе ў ЗША. Пагаварыўшы ў настаўніцай, я зразумела, што яшчэ вучыўшыся ў школе ў Дзмітрыя Мікалаевіча было жаданне стаць урачом і прыносіць карысць людзям. Святлана Мікалаеўна ўпэўніла мяне, што толькі дзякуючы школе і настаўнікам яе брату ўдалося дасягнуць тых вяршынь, на якіх ён апынуўся.

Нашы выпускнікі выбралі свае шляхі ў жыцці. Але, я ўпэўнена ў гэтым, усе яны сталі годнымі людзьмі нашай краіны. Я ганаруся тым, што працую ў гэтай школе, з такімі людзьмі. Будем старацца быць падобнымі на іх. Нам ёсць з каго браць прыклад.

Информация предоставлена учителем начальных классов Павлович Антониной Брониславовной